Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.11.2022

Музычная забаўка" Да бабулi Алены"

У даўнія, даўнія часы не ўмелі людзі ні пісаць, ні чытаць. І каб павесяліць сваіх дзетак малых, дарослыя сталі для іх прыдумляць казкі, пацешкі, прымаўкі.

Дзеткі падрасталі, сваім дзецям іх распавядалі, перадавалі "з вуснаў у вусны". А гэтыя дзеткі - сваім дзецям. . Таму казкі адносяць да вуснай народнай творчасці.

Казкі заусёды добрыя. У казцы заўсёды дабро, перамагае зло, а зло заўсёды караецца.

Доўгімі, зімовымі вечарамі збіраліся людзі пад адной не яркай свечкай і распавядалі казкі.

Былі прызнаныя казачнікі, якіх прыходзілі паслухаць з іншых вёсак.

Асабліва казкі любілі дзеці i перад сном бабулі і матулi расказвалі ім.

Казкі чароўныя, таму, што ў іх жывёлы ўмеюць размаўляць, ёсць неіснуючыя героі: Баба-Яга, лясун, жаба ператвараецца ў царэўну, братка Іванка ў казляня, вёдры самі ходзяць.

- Казкі любяць ўсе на свеце, любяць дарослыя і дзеці!

Казкі вучаць нас дабру i стараннай працы, кажуць, як трэба жыць, каб усім вакол сябраваць!

Разделы сайта